Уладзімір Пуцін лічыць Ізраіль рускамоўнай дзяржавай, у якой жыве амаль два мільёны расіян. Пра гэта паведамляе расійскае агенцтва РБК.
Прэзідэнт Расіі распавёў пра рускамоўных ізраільцян падчас выступу на кангрэсе міжнароднага яўрэйскага дабрачыннага фонду «Керэн Ха-Ісад» у Маскве.
Паводле слоў Пуціна, грамадзяне дзвюх краін звязаны сваяцкімі, сямейнымі, сяброўскімі сувязямі.
«Гэта сапраўдная сеткавая сям'я. Амаль два мільёны рускамоўных ізраільскіх грамадзян жывуць у гэтай краіне. Мы лічым Ізраіль расейскамоўнай дзяржавай», – заявіў расійскі прэзідэнт.
яс