Беларуская Служба

СМІ: быў забіты лідар «Ісламскай дзяржавы»

27.10.2019 11:01
Верагодна, Абу Бакр аль-Багдадзі быў забіты падчас ваеннай аперацыі ЗША ў Сірыі.
  -
Абу Бакр аль-БагдадзіPAP/EPA/ISLAMIC STATE VIDEO / HANDOUT

Прэзідэнт ЗША выступіць сёння з важнай заявай, паведаміў Белы дом. Паводле каментатараў, Дональд Трамп афіцыйна паведаміць пра смерць лідара „Ісламскай дзяржавы” Абу Бакрa аль-Багдадзі.

У сваю чаргу іракскае дзяржаўнае тэлебачанне абвясціла, што пакажа відэазапіс акцыі, у якой быў забіты лідар тэрарыстычнай арганізацыі.

Два прадстаўнікі іранскіх уладаў паведамілі агенцтву Reuters, што сірыйскія чыноўнікі паніфармавалі Іран пра смерць лідара „Ісламскай дзяржавы”. Смерць Абу Бакра аль-Багдадзі пацвердзілі таксама крыніцы ў іракскіх службах. Паводле іракскага дзяржаўнага тэлебачання, іракскія службы дапамаглі вызначыць месца знаходжання лідара ісламскіх тэрарыстаў.

У сваю чаргу амерыканскія СМІ паведамляюць, што аль-Багдадзі быў забіты ўчора ў выніку ваеннай аперацыі ЗША ў Сірыі.

Паводле агенцтва Reuters, якое спасылаецца на чыноўніка войска ЗША, рэйд адбыўся ў сірыйскай правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сірыі і быў праведзены сіламі спецыяльных аперацый.

Паводле неафіцыйных паведамленняў, Дональд Трамп ухваліў аперацыю спецслужбаў супраць лідара „Ісламскай дзяржавы” тыдзень таму.

Па дадзеных СМІ, Пентагон амаль упэўнены, што аль-Багдадзі памёр, хаця для гэтага неабходная дадатковая праверка. Нагадваем, у мінулым паведамленні пра смерць Багдадзі некалькі разоў аказваліся непраўдзівымі.

аз