Беларуская Служба

У Брэдзе ўшанавалі памяць жаўнераў генэрала Станіслава Мачэка

27.10.2019 15:14
У галандзкай Брэдзе святкавалі 75-годдзе вызвалення гораду ад нямецкай акупацыі.
       .
У Брэдзе ўшанавалі памяць жаўнераў генэрала Станіслава Мачэка.PAP/Leszek Szymański

Удзельнікі святкавання 75-годдзя вызвалення Брэды адзначаюць неабходнасць працягвання памяці аб гераічнай барацьбе жаўнераў Першай бранятанкавай дывізіі.

29 кастрычніка 1944 году, дзякуючы баявым дзеянням жаўнераў генэрала Станіслава Мачэка, Брэда і рэгіён былі вызвалены ад нямецкай акупацыі.

Па загадзе генерала польскія жаўнеры ратавалі мірных жыхароў і помнікі архітэктуры.

Кіраўнік Упраўлення па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзэф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk) адзначыў, што сёлетнія мерапрыемствы маюць выключны характар.

Разам з апошнім жаўнерамі генэраля Мачэка памяць загінулых ушаноўваюць таксама маладыя людзі, якія жывуць у Нідэрландах.

- Гэта цешыць, паколькі сведчыць пра эстафету пакаленняў. Паказвае, што гісторыя надалей працягваецца і каштоўнасці, якія 75 гадоў таму былі важныя для жаўнераў генэрала Мачэка, надалей жывыя таксама сярод маладых людзей.

Пра неабходнасьць умацавання памяці пра ўдзел жаўнераў генэрала Станіслава Мачэка у вызваленні Брэды падкрэслівалі, як прадстаўнікі польскай дэлегацыі, так і мясцовых галандскіх уладаў.

Нагадваем, Першая бранятанкавая дывізія генарала Станіслава Мачэка налічвала каля 16 тысяч жаўнераў. Каля 2,5 тысячы з іх загінулі падчас баёў за Брэду.

аз