ЦАГАЛ раніцай у суботу, 16 лістапада, нанесла ўдары па абʼектах групоўкі ХАМАС у сектары Газа. Раней ізраільскія ўлады паведамілі пра ракетны абстрэл з сектара Газа, ракеты ісламістаў дасягнулі ваколіц гораду Беэр-Шэва. Атака была нейтралізаваная сістэмай СПА «Жалезны купал». Абмен агнём адбыўся нягледзячы на заключанае два дні таму перамір’е.
Эскалацыя ваенных дзеянняў у абапал ізраільска-палестынскай мяжы адбылася пасля таго, як у выніку ўдару ізраільскіх ваенна -паветраных сілаў па сектары Газа 12 лістапада загінуў адзін з лідараў ісламісцкай групоўкі «Ісламскі джыхад» Бахі Абу аль-Атава.
IAR/эж