Суд Еўрапейскага Звязу абвясціў, што Вярхоўны суд Польшчы павінен разгледзець пытанне аб незалежнасці Дысцыплінарнай палаты.
Такім чынам суддзі ў Люксембургу адказалі на пытанні Вярхоўнага суда Польшчы, які выказаў сумнеў у незалежнасці Дысцыплінарнай палаты. Суддзі таксама дадалі, што ВС Польшчы мае права вырашаць, ці можа Дысцыплінарная палата разглядаць спрэчныя пытанні адносна адстаўкі суддзяў.
Пастанова Суда ЕЗ стала больш стрыманай у параўнанні з чэрвеньскім заключэннем яго генеральнага адваката, які заявіў, што Дысцыплінарная палата не адказвае патрабаванням незалежнасці суддзяў. Гэта багрунтавана тым, што Нацыянальны судовая рада, якая яго прызначае, стала палітызаванай.
Пастанова Суда Еўрапейскага Звязу з'яўляецца тлумачэннем еўрапейскага заканадаўства, і наўпрост не выкліае неабходнасці ўносіць папраўкі ў польскае заканадаўства.
У той жа час Еўрапейскі суд па-ранейшаму разглядае скаргу Еўрапейскай камісіі ў дачыненні да Польшчы, адносна судзейскай дысцыплінарнай сістэмы. Еўрапейскія эмісары ў Бруселю лічаць, што дадзеная сістэма падрывае незалежнасць судовай улады, бо не гарантуе абароны ад палітычнага ціску. Па гэтым пытанні еўрапейскі Суд прыме рашэнне ўжо ў будучым годзе.
IAR/эж