Канферэнцыя «Poland First To Fight» (пераклад з ангельскай «Польшча першая ў змаганні») павінна паказаць, што палякі былі ахвярамі нямецка-фашысцкай акупацыі і камунізму, нагадаць аб тым, якія агромністыя страты Польшча панесла падчас вайны.
Прадстаўнік «Кааліцыя польскіх амерыканцаў» Станіслаў Сьлівоўскі патлумачыў Польскаму радыё, чаму была склікана дадзеная канферэнцыя:
-Мэта канферэнцыя – гэта дэманстрацыя праўды пра Польшчу і нашыя ахвяры ў гады вайны. Зараз гэтая праўды падробліваецца.
Канферэнцыя «Польшча першая ў змаганні» праходзіць Нацыянальным прэс-клубе Злучаных Штатаў. Сімпозіум распачаўся ў панядзелак 18 лістапада і працягнецца да серады. Удзельнікі канферэнцыі сярод іншага абмяркоўваюць удзел палякаў на розных франтах вайны, германізацыю польскіх дзяцей у гітлераўскай Нямеччыне і вобраз Другой сусветнай вайны ў камп'ютарных гульнях.
IAR/эж