Беларуская Служба

National Geographic: Белавежская пушча ўвайшла ў топ мясцін для падарожжаў у 2020 годзе

21.11.2019 11:16
Выданне прапануе турыстам наведаць адзін з апошніх захаваных куткоў дзікай прыроды ў Еўропе.
ЗубрPhoto: mw85/pixabay.com/CC0 Public Domain

Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 мясцін для падарожжаў у 2020 годзе па версіі National Geographic, паведамляе БЕЛТА.

Выданне прапануе турыстам наведаць адзін з апошніх захаваных куткоў дзікай прыроды ў Еўропе. Белавежская пушча ўключана ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна размяшчаецца на вялікай тэрыторыі і нагадвае своеасаблівы аазіс.

Асаблівую цікавасць уяўляюць насельнікі пушчы: папуляцыя еўрапейскага зубра, шматлікія віды птушак і млекакормячых. National Geographic раіць наведваць пушчу ў верасні-кастрычніку.

Таксама ў топ-25 самых цікавых мясцін на планеце ўвайшлі кітайская правінцыя Гуйчжоу, японскі рэгіён Тахоку, „сіні маршрут” у Венгрыі, горад-музей Тэльч у Чэхіі, Мадленскія астравы ў Канадзе, Форт Кочы ў Індыі, Нацыянальны парк Закума ў Чадзе, горад Філадэльфія і Нацыянальны парк Гранд-Каньён у ЗША, Мальдывы, штат Тасманія ў Аўстраліі, паўвостраў Камчатка ў Расіі і інш.

аз