Краіны Еўрасаюза ўхвалілі склад новай Еўракамісіі, якую ўзначаліць былы міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляйен. У пятніцу, 22 лістапада, склад камісіі падтрымаў Камітэт пастаянных прадстаўнікоў ЕС, паведамляе «Нямецкая хваля».
Гэты крок неабходны перад тым, як склад камісіі будзе вынесены на галасаванне Еўрапарламента. Непасрэдна працу Еўракамісія пачне 1 снежня.
Склад новай Еўракамісіі ўзгаднілі без еўракамісара ад Вялікабрытаніі. Гэтая вакансія застаецца незанятай. Лондан быў абавязаны вылучыць каго-небудзь на пасаду еўракамісара, паколькі пасля чарговай адтэрміноўкі брэксіта на канец студзеня 2020 года краіна па-ранейшаму ўваходзіць у склад ЕС. Аднак брытанскі ўрад заявіў, што ў сувязі з парламенцкімі выбарамі 12 снежня бягучага года гэтага рабіць не будзе.
вс