Самалёт польскай авіякампаніі LOT не можа вылецець са Шры-Ланкі. Лайнер Boeing 787 Dreamliner меў падняцца ў паветра з аэрапорту ў Каломба а восьмай паводле мясцовага часу, аднак з-за праблем з рухавіком рэйс быў прыпынены. Больш за 200 пасажыраў і 15 членаў экіпажа, пасля больш чым пяці гадзін чакання ў аэрапорце, авіякампанія LOT засяліла ў гасцініцы за свой кошт да моманту вырашэння пытання. Хутчэй за ўсё, пасажыры накіруюцца ў Варшаву заўтра.
Авіякампанія LOT пачала лётаць у Каломба 3 лістапада бягучага года. Самалёты авіяліній выконваюць рэйсы на Шры-Ланку тройчы на тыдзень. Палёт працягваецца каля дзевяці гадзін.
Праблема з самалётам Boeing 787 Dreamliner у польскай авіякампаніі – не першая. Актуальна тры лайнеры дадзенага тыпу часова выведзеныя з эксплуатацыі з-за праблем з рухавікамі. Авіякампанія не выключае, што будзе патрабаваць кампенсацый ад канцэрну Boeing за панесеныя фінансавыя страты, звязаныя з прастоем машын.
вс
на фота: самалёт Boeing 787 Dreamliner польскай авіякампаніі LOT