Ён будзе адказваць, між іншым, за кантроль над установамі ЕЗ з пункту гледжання права грамадзян на недатыкальнасць прыватнага жыцця пры апрацоўцы асабістых дадзеных.
Да гэтага Войцех Вевюроўскі на працягу пяці гадоў займаў пасаду намесніка еўрапейскага інспектара па абароне дадзеных. Раней ён выконваў тыя ж функцыі ў Польшчы.
Камітэт па грамадзянскіх свабодах Еўрапейскага парламента выбраў Войцеха Вевюроўскага на пяцігадовы тэрмін. У ходзе галасавання паляк абышоў кандыдатаў Венгрыі і Францыі. Кандыдатуру Войцеха Вевюроўскага яшчэ павінны будуць афіцыйна зацвердзіць ўдзельнікі канферэнцыі старшыняў Еўрапейскага парламента.
ав