Суддзі ў Люксембургу вырашылі, што згода ЕК парушае прынцыпы энергетычнай салідарнасці.
Варшава аргументавала, што рашэнне Еўрапейскай камісіі з’яўляецца некарысным для энергетычнай бяспекі Польшчы. OPAL – гэта сухапутны працяг газаправода «Паўночны паток» па тэрыторыі Германіі, які дастаўляе газ з Расіі ў краіны Еўразвязу, абыходзячы транзітныя краіны.
Еўрапейская камісія прыняла рашэнне Суду ЕЗ. Германія, у сваю чаргу, з ім не пагадзілася. Рашэнне немцаў абскардзіць вырак азначае, што справа зноў будзе адчыненай, а канчатковага рашэння трэба будзе пачакаць доўгія месяцы.
ав