Парталы Bellingcat і The Insider пішуць пра намаганні васьмі супрацоўнікаў галоўнага ўпраўлення разведкі Расіі атруціць балгарскага бізнесмена Эмільяна Гебрава ў 2015 годзе. Група расіян прыязджала ў Балгарыю тройчы.
Ужо раней паведамлялася, што ГРУ спрабавала атруціць сына і сябра Эмільяна Гебрава нервова-паралітычным рэчывам. Паводле апошняй інфармацыі, у акцыі ўдзельнічалі восем функцыянераў ГРУ. Разам з нямецкай газетай Der Spiegel былі ўстаноўлены пасведчанні супрацоўнікаў спецслужбаў і іх крыптанімы.
У красавіку 2015 году Гебраву стала дрэнна і ён страціў прытомнасць падчас прыёму. Прыкладна тады ж падобныя сімптомы заўважана ў яго сына, які знаходзіўся ў іншай частцы гораду, а таксама ў супрацоўніка бізнесмена. Некалькі гадзін раней усе яны былі ў офісе гасцініцы «Арбіта» ў Сафіі. СМІ пішуць, што прычына атручвання балгарскага бізнесмена да гэтага часу невядомая.
Кампанія бізнесмена экспартуе зброю, але, па сцвярджэнні Bellingcat, не ў такім маштабе, каб гэта магло быць праблемай для Крамля. Па адной з версіяў, якую прадставіў Bellingcat, Гебраў стаў ахвярай правакацыі – ён нібыта прадаваў зброю амерыканскім саюзнікам у Сірыі.
ав