Беларуская Служба

Немцы хочуць прыцягнуць палякаў з Вялікабрытаніі

03.12.2019 16:47
Абяцаюць лепшыя заробкі і лепшае надвор’е.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneradekkulupa/pixabay

У ФРГ амаль 800 тысяч вакансіі. Гарадская адміністрацыя, прадпрыемствы ўсюды шукаюць работнікаў, - піша Dziennik.Gazeta Prawna.

Гёрліц на нямецка-польскай мяжы распачаў кампанію, мэта якой прыцягнуць палякаў з Вялікабрытаніі. Гарадок спакушае жытлом і двухмоўнымі садкамі.

Апошнім часам палякі ў Вялікабрытаніі сталі атрымліваць мэйлы, якія заахвочваюць зайсці на дзяржаўны сайт Саксоніі, а там запрашэнне пераехаць жыць і працаваць у рэгіён.

Іншы прыкад – шпіталь у Дзюсельдорфе заказваў аб’явы аб працы ў польскамоўных часопісах, якія выходзяць на выспах.

Цэнтры занятасці ўсходніх нямецкіх ландаў шукаюць будучых працаўнікоў сярод польскіх падлеткаў і прапануюць стажыроўку ў нямецкіх цэхах.

У гарадах у заходняй частцы Польшчы ладзяцца нямецкія кірмашы працы, апошнім часам у Шчэціне.

яс