Беларуская Служба

У Мадрыдзе размаўляюць пра змены клімату

04.12.2019 16:12
Польшча прасоўвае ідэю справядлівай энергетычнай трансфармацыі.
     COP25.
У Мадрыдзе праходзіць кліматычны саміт COP25.PAP/EPA/ELENA LENDINEZ


У Мадрыдзе праходзіць кліматычны саміт (COP25), удзельнікі якога размаўляюць пра барацьбу са зменамі клімату. Хоць Польшча ў гэтым годзе не мае ўласнага павільёна, то краіна арганізавала дзве важныя дыскусіі.

Першая з іх, была прысвечаная тэме Just transition, то бок справядлівай трансфармацыі, кажа Роберт Ешкэ (Robert Jeszke) з Інстытута аховы навакольнага асяроддзя.

- Гаворка ідзе, між іншым, пра перамены, якія ўлічваюць сітуацыю ў рэгіёнах, такіх як Польшча, якія да гэтай пары абапіраліся на выкапнёвыя палівы. Трэба ўлічваць грамадскую сітуацыю іхных жыхароў і захаванне месцаў працы. Дарэчы, гэта тэма глабальнага характару. У некаторых краінах, гэта датычыць дабычы нафты, ці іншых энергаёмістых сектараў прамысловасці.

Нагадваем, краіны абавязаныя, ажыццявіць энергетычныя пераўтварэнні ў сувязі з Парыжскім пагадненнем і прыналежнасцю да Еўрапейскага Саюза. Іх эфектам павінна быць зніжэнне ўзроўню выкідаў парніковых газаў і запаволенне зменаў клімату.

Справядлівая трансфармацыя ўлічвае захаванне патрэбаў грамадзян і эканомікі горназдабыўных раёнаў, каб пераход на экалагічныя крыніцы энергіі і ўстойлівае развіццё закранулі іх у мінімальнай ступені.

У панядзелак у цырымоніі адкрыцця COP25 у Мадрыдзе ўдзельнічаў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

аз