Беларуская Служба

Турцыя пагадзілася на абарончы план НАТА для Польшчы і балтыйскіх краінаў

04.12.2019 17:21
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Літвы, які ўдзельнічаў у саміце альянсу ў Лондане.
Рэджэп Таіп Эрдаган PAP/EPA/WILL OLIVER

Турцыя пагадзілася з абарончым планам НАТА для Польшчы і балтыйскіх краінаў. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Літвы, які ўдзельнічаў у саміце альянсу ў Лондане.

Раней Турцыя заявіла, што не падпіша стратэгіі для Усходняй Еўропы, калі саюзнікі па НАТА не прызнаюць сірыйскіх курдаў тэрарыстамі.

Вета прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана наогул выключала б магчымасць прыняцця дакументу. Пакуль невядома, пры якіх умовах быў дасягнуты кампраміс.

Вядома толькі, што падчас саміту адбылася сустрэча прэзідэнтаў Польшчы, Літвы і Латвіі з прэзідэнтам Турцыі.

аз