Беларуская Служба

Двух расійскіх дыпламатаў выслалі з Нямеччыны

05.12.2019 14:06
«Мы, на жаль, не атрымалі ад Расіі ніякай актыўнай дапамогі ў расследаванні гэтай справы».
.
.PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Канцлер ФРГ Ангела Меркель падтрымала рашэнне пра высылку з тэрыторыі краіны двух супрацоўнікаў амбасады Расіі ў сувязі з забойствам былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі. Хангашвілі быў забіты сёлета ў жніўні ў Берліне.

Высылка дыпламатаў стала неабходным захадам, паколькі Нямеччына не адчула, што Масква падтрымлівае яе ў расследаванні гэтага забойства, заявіла Меркель у сераду, 4 снежня. «Мы, на жаль, не атрымалі ад Расіі ніякай актыўнай дапамогі ў расследаванні гэтай справы», – пераконвала кіраўніца нямецкага ўраду.

Адначасова Меркель, выказала ўпэўненасць у тым, што гэтая высылка не азмрочыць перамовы ў «нармандскага фармаце» па Украіне, якія пройдуць 9 снежня ў Парыжы.

У сераду МЗС Нямеччыны паведаміла, што два супрацоўнікі амбасады РФ абвешчаныя персонамі нон грата, бо расійскія ўлады, нягледзячы на паўторныя і настойлівыя патрабаванні, не аказалі дастатковай падтрымкі ў расследаванні забойства Зелімхана Хангашвілі.

паводле dw.com/эж