Пра тое, што МВФ дамовіўся з Кіевам на тэму праграмы дапамогі, паінфармавала кіраўнічка фонду пасля тэлефоннай размовы з украінскім прэзідэнтам. Крысталіна Георгіева зазначыла, што дапамога будзе ўзалежненая ад рэалізацыі Украінай многіх пунктаў, у тым ліку барацьбы з карупцыяй, абмежавання ўплыву алігархаў і большай незалежнасці судовай сістэмы.
Пасля размовы з кіраўніком МВФ прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што дапамога будзе прызначаная на паскарэнне эканамічнага росту Украіны, выкараненне карупцыі і павышэнне дабрабыту кожнага ўкраінца.
Місія МВФ працавала ва Украіне ў мінулым месяцы. Паводле СМІ, галоўнай праблемай у атрыманні крэдыту была дзейнасць набліжанага да ўкраінскіх уладаў алігарха, які імкнецца вярнуць самы вялікі ўкраінскі банк – ПрыватБанк.
ав