Беларуская Служба

Дзясяткі тысяч жыхароў Ганконгу правялі ў нядзелю дазволены ўладамі прадэмакратычны марш

08.12.2019 16:12
Гэта першая са жніўня дэманстрацыя, арганізаваная Грамадзянскім фронтам правоў чалавека, які дазволіла мясцовая паліцыя.
Ганконг PAP/EPA/JEROME FAVRE

Яшчэ перад пачаткам маніфестацыі паліцыя пагражала выкарыстаць слезацечны газ у дачыненні да дэманстрантаў, калі сітуацыя выйдзе з-пад кантролю.

Каардынатар дэманстрацыі Джымі Шам асудзіў паліцыю за пагрозы і запэўніў, што арганізатары будуць супрацоўнічаць з уладамі. Ён адзначыў, што Ганконг апынуўся ў «катастрафічным гуманітарным крызісе па прычыне падаўлення пратэстаў паліцыяй», але гэта не стрымае дэманстрантаў ад таго, каб паказаць свету сваю пазіцыю.

У Ганконгу з чэрвеня працягваюцца масавыя антыўрадавыя пратэсты, а на вуліцах рэгулярна адбываюцца сутычкі з паліцыяй і акты вандалізму. Дэманстранты дамагаюцца, між іншым, дэмакратычных выбараў уладаў рэгіёнаў і незалежнага следства ў справе дзейнасці паліцыі, якую абвінавачваюць у выкарыстанні празмернай сілы. Улады Ганконгу, якія падтрымлівае Кітай, выключаюць саступкі.

ав