Беларуская Служба

Вольга Такарчук выступіла з нобелеўскай лекцыяй

08.12.2019 15:02
Пісьменніца прадставіла свой погляд на сучасную літаратуру.
Вольга Такарчук падчас лекцыі PAP/EPA/Jonas Ekstroemer

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2018 год, польская пісьменніца Вольга Такарчук выступіла з нобелеўскай лекцыяй у Стакгольме. Згодна з традыцыяй, у дні, якія папярэднічаюць цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі, з такімі ж лекцыямі выступяць іншыя лаўрэаты.

Вольга Такарчук прадставіла свой погляд на сучасную літаратуру. Яна сказала, што літаратура стала «полем абмену вопытам, агорай, дзе кожны можа расказаць свой уласны лёс»:

- Гэта таксама дэмакратычная прастора. Кожны можа выказвацца і творча аформіць свой голас. Напэўна, яшчэ ніколі ў гісторыі чалавецтва такая вялізная колькасць людзей не займалася літаратурнай працай. Дастаткова паглядзець на статыстыку.

Пісьменніца звярнула ўвагу на тое, што для сучаснага погляду на свет характэрна літаратурнае апавяданне ад першай асобы. Пісьменніца расказала, што задумваецца, ці магчыма знайсці падмурак для ўніверсальнага рамана са сувязным сюжэтам, звернутага да прыроды, напоўненага кантэкстамі, пры гэтым зразумелага для ўсіх.

Урачыстае ўручэнне прэмій адбудзецца ў аўторак 10 снежня.

ав