Жыццё ў Францыі паралізаванае ўсеагульным страйкам, які працягваецца восьмы дзень. Пратэст адчулі не толькі пасажыры, але таксама і сфера гандлю.
Міжгароднія і прыгарадныя цягнікі, а таксама гарадскі транспарт курсуюць у вельмі абмежаванай колькасці. Многія станцыі метро зачыненыя. Большасць ліній не працуе. У ранішнюю гадзіну пік на дарогах у сталіцы ўтварыліся ўдвая большыя коркі, чым звычайна.
Не дапамаглі ўчарашнія тлумачэнні прэм’ера Эдуарда Філіпа аб сэнсе планаваных урадам змен у пенсійнай сістэме. Урад хоча ўвесці правіла, што пенсію можна будзе атрымліваць не раней, чым у 62 гады, а агульнай будзе выплата пенсіі ва ўзросце 64 гадоў.
56% французаў не пагаджаюцца на такія змены. Прафсаюзы хочуць захаваць цяперашні стан, між іншым, прывілегіі ранейшага выхаду на пенсію працаўнікоў некаторых груп, напрыклад, чыгуначнікаў.
Наступствы страйку асаблівым чынам адчуваюць крамы і рэстараны. Іх прыход зменшыўся на 12%.
ав