Маскоўскі суд аштрафаваў асацыяцыю “Мемарыял”. Гэта ўжо 21 штраф, накладзены на арганізацыю цягам некалькіх апошніх месяцаў. Асацыяцыю, якая расследуе сталінскія злачынствы і займаецца правамі чалавека ў Расіі, штрафуюць за тое, што ў сваіх інтэрнэт-публікацыях не змяшчае інфармацыі пра статус гэтак званага “замежнага агента”.
Актывісты “Мемарыяла” называюць дзеянні ўладаў “рэпрэсіямі” і “палітычнай помстай”, - кажа ў інтэрв'ю Польскаму радыё гісторык з Санкт-Пецярбурга Таццяна Касінава.
- Мы не пагаджаемся на тое, каб нас кантралявалі, таму мы “нелаяльныя” і “не супрацоўнічаем з рэжымам”.
Такім чынам яна тлумачыць, чаму расійскія ўлады рэпрэсуюць арганізацыю. Маскоўскае аддзяленне “Мемарыяла” павінна заплаціць штраф у памеры больш за 4 мільёны рублёў, гэта каля 57 тысяч еўра. Актывісты арганізацыі абвясцілі збор сродкаў на яго выплату.
аз