У чацвер, 9 студзеня Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю, якая не дазваляе прэзідэнту краіны Дональду Трампу прымаць аднаасобнае рашэнне аб ваенных дзеяннях супраць Ірана. Паводле гэтага дакументу, дадзенае рашэнне прэзідэнт павінен узгадніць з парламентам.
Сярод іншага ў рэзалюцыі ўказана, што без выразна выяўленага адабрэння Кангрэса прэзідэнт не мае права накіроўваць войскі ў Іран альбо у аперацыі супраць Ірана, за выключэннем выпадкаў, калі гаворка ідзе пра абарончыя дзеянні пры «непасрэдна маючым адбыцца ўзброеным нападзе» на амерыканскія мэты.
Трыма днямі раней спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі назвала забойства іранскага генерала Сулеймані правакацыйным ваенным ударам і аб'явіла, што Палата прадстаўнікоў ужо на гэтым тыдні прагаласуе па рэзалюцыі, закліканай абмежаваць ваенныя дзеянні прэзідэнта Трампа ў дачыненні да Ірана.
У сваю чаргу прэзідэнт Дональд Трамп зрабіў больш жорсткімі санкцыі супраць Ірана, але не стаў адказваць ваеннымі дзеяннямі на ракетныя ўдары па авіябазам у Іраку.
паводле dw.com/эж