Беларуская Служба

Кліматычныя ўмовы спрыяюць тушэнню пажараў у Аўстраліі

12.01.2020 13:33
Прагнозы сіноптыкаў сведчаць, што паніжэнне тэмпературы і ападкі ўтрымаюцца на працягу тыдня.
   (  )
Пажары ў Аўстраліі (від з космасу) PAP/EPA/ESA HANDOUT

Паніжэнне тэмпературы станоўча спрычыняецца да тушэння пажараў у Аўстраліі, таксама зменшылася магчымасць узнікнення новых ачагоў полымя. Прагнозы сіноптыкаў сведчаць, што паніжэнне тэмпературы і ападкі ўтрымаюцца на працягу тыдня.

Прэм’ер-мінсітр Аўстралійскага Саюзу Скот Морысан паведаміў, што ратавальнік са штату Вікторыя стаў 28 смяротнай ахвяраў стыхійнага бедства:

-Гэта жахлівая трагедыя. Усе гэтыя людзі ахвяры вусцішных пажараў. Агулам яны забралі 28 жыццяў.

Прэм’ер Аўстраліі Скот Морысан прызнаў, што варта належным чынам ажыццявіць перагляд прававых нормаў на тэму процідзеяння прыродным катастрофам агульнанацыянальнага маштабу. Палітык анансаваў адпаведны законапраект.

Маштабныя пажары ў Аўстраліі распачаліся летась у верасні. Агулам бедства закранула 10 мільёнаў 300 тысяч гектараў паверхні «чырвонага кантыненту». Згарэлі прыкладна дзве тысячы дамоў. Толькі ў адным штаце Новы Паўднёвы Уэльс было 123 пажары, 47 з якім дагэтуль не атрымалася апанаваць.

IAR/эж


Загінула ўжо 480 млн аўстралійскіх жывёлаў

07.01.2020 12:51
Пажары знішчылі 45% вострава Кенгуру. Менавіта Кенгуру, які ляжыць на поўдзень ад Адэлаіды, славіцца сваёй унікальнай дзікай прыродай.

Палякі масава адгукнуліся на жахлівы памер стыхійнага бедства ў Аўстраліі

09.01.2020 15:16
Пасол Аўстраліі падзякаваў палякам за падтрымку ў сувязі з пажарамі, якія знішчаюць вялікія тэрыторыі “чырвонага кантынента”.