Беларуская Служба

Еўракамісія можа абмеркаваць пытанне вяршэнства закона ў Польшчы

13.01.2020 14:07
Гэта можа адбыцца падчас заўтрашняга пасяджэння Еўракамісіі ў Страсбургу.
 .
Сцяг Еўрасаюза.Photo:OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вяршэнства закона ў Польшчы можа стаць адной з тэм заўтрашняга пасяджэння Еўракамісіі ў Страсбургу. Пра гэта сёння раніцай на пасяджэнні кіраўнікоў кабінетаў камісараў паведаміў прадстаўнік кіраўніка Еўракамісіі.

“Нават, калі гэтая тэма будзе згадвацца, то пакуль яшчэ не вядома, у якой форме”, - сказаў карэспандэнту Польскага радыё адзін з чыноўнікаў.

Заўтрашняе пасяджэнне камісіі адбудзецца за дзень да дэбатаў у Еўрапарламенце адносна працэдуры, звязанай з артыкулам 7-ым Дамовы аб Еўрасаюзе. У сваю чаргу ў чацвер еўрадэпутаты павінны прыняць рэзалюцыю, у якой заклікаюць камісію прымяніць гэтак званыя часовыя мерах адносна Дысцыплінарнай палаты Вярхоўнага суда ў Польшчы.

Гаворка ідзе пра прыпыненне дзейнасці палаты да таго часу, пакуль Суд Еўрасаюза не разгледзіць скаргі Еўракамісіі.

Нагадваем, у кастрычніку мінулага года Еўракамісія аспрэчвала новую сістэму дысцыплінарнай адказнасці суддзяў у Польшчы. Камісія палічыла, што сістэма пагражае незалежнасці судоў у краіне.

Польскі ўрад неаднаразова адхіляў усе абвінавачванні Еўракамісіі і запэўніваў у незалежнасці судовай сістэмы ў краіне.

аз