Беларуская Служба

Уладзімір Пуцін прапанаваў змены ў канстытуцыю Расіі

15.01.2020 12:31
 Расія, паводле яго меркавання, павінна па-ранейшаму быць моцнай прэзідэнцкай рэспублікай.
.
У. Пуцін падчас паслання PAP/EPA/ALEXEY NIKOLSKY / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін падчас паслання Федэральнаму сходу ў сераду, 15 студзеня  прпанаваў папраўкі ў асноўны закон краіны. Сярод іншага бяззменны прэзідэнт прапаноўвае павялічыць паўнамоцтвы парламента пры прызначэнні прэм'ер-міністра. Пуцін таксама прапанаваў зрабіць больш жорсткімі патрабаванні да кандыдатаў у прэзідэнты.

Уладар Крамля прапанаваў норму, каб кандыдат у прэзідэнты жыў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі апошнія 25 гадоў і ніколі не меў замежнага грамадзянства.

У дачыненні да высокапастаўленых чыноўнікаў: губернатараў, міністраў і суддзяў – прапанаваў забараніць мець замежнае грамадзянства або дакумент, які дазваляе пастаянна пражываьц ў іншай дзяржаве.

Уладзімір Пуцін таксама прапанаваў узмацніць ролю губернатараў, Дзяржаўнай рады і Канстытуцыйнага суда.

Расійскі прэзідэнт папярэдзіў, што прапанаваныя папраўкі павінны будуць пракаментаваць грамадзяне. Расія, паводле яго меркавання, павінна па-ранейшаму быць моцнай прэзідэнцкай рэспублікай.

PAP/эж