Федэральны ўрад і чатыры федэральныя зямлі, дзе здабываюць вугаль, дасягнулі ноччу з серады на чацвер паразуменне ў справе плану закрыцця электрастанцый на вугаль. Падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.
Размовы праводзіліся з удзелам канцлер Германіі Ангелы Меркель і кіраўнікоў зямель: Саксонія-Ангальт, Брандэнбург, Саксонія і Паўночны Рэйн-Вестфалія.
Па экалагічных прычынах найпазней да 2038 году Германія хоча цалкам адмовіцца ад вугальнай энергетыкі, якая цяпер запэўнівае 1/3 частку электраэнергіі. У 2019 годзе нямецкі ўрад зацвердзіў 40 млрд еўра кампенсацыі для чатырох галоўных вугальных рэгіёнаў у краіне, каб злагодзіць структурныя наступствы закрыцця вугальных электрастанцый.
ав