Беларуская Служба

Дзяржсакратар ЗША заклікаў Казахстан заступіцца за мусульманаў у Кітаі

02.02.2020 12:59
«ЗША звяртаюцца да ўсіх краін з заклікам далучыцца да нас і запатрабаваць скончыць гэтыя рэпрэсіі. Мы заклікаем забяспечыць прытулак уцекачам з Кітая».
(zdjęcie ilustracyjne)
(zdjęcie ilustracyjne) pixabay.com

Майкл Пампеа сустракаецца ў нядзелю, 2 лютага, у Нур-Султане з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Да гэтага амерыканскі палітык ужо пагутарыў са сваякамі этнічных казахаў, якія вызнаюць іслам і якія былі замешчаныя ў лагера перавыхавання ў кітайскай правінцыі Сіньцзян. Некаторыя з іх прапалі без звестак.

На сустрэчы Пампеа з кіраўніком МЗС Казахстана Мухтарам Тлеуберды былі абмеркаваныя пытанні гандлю людзьмі, а таксама лёс больш чым мільён мусульманаў-уйгураў і этнічных казахаў, інтэрнаваных у лагерах Сіньцзяна ў Кітаі паблізу мяжы з Казахстанам.

Пампеа заклікаў кіраўніцтва Казахстана далучыцца да кампаніі ціску на Кітай: «ЗША звяртаюцца да ўсіх краін з заклікам далучыцца да нас і запатрабаваць скончыць гэтыя рэпрэсіі. Мы заклікаем забяспечыць прытулак уцекачам з Кітая».

Дзяржсакратар ЗША ў Казахстане, як і раней у Беларусі ды Украіне, нагадаў пра рост уплыву Расіі і Кітая. У прыватнасці, Пампеа казаў пра тое, што расійскія і кітайскія інвестыцыі могуць у доўгатэрміновай перспектыве нанесці шкоду суверэнітэтам гэтых краін.

Пасля наведвання Казахстану Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа накіруецца ў сталіцу Узбекістану Ташкент.

паводле dw.com/эж