Мужчына, які ўчора вечарам пасля поўдня ў Лондане з нажом напаў на мінакоў, да нядаўняга часу сядзеў у турме за сувязь з ісламскім тэрарызмам. Тры асобы параненыя, але іх жыццё не знаходзіцца пад пагрозай. Нападнік быў застрэлены.
Люсі Д’Орсі з лонданскай паліцыі паінфармавала, што ўступна высветлена: напаў з нажом 20-гадовы Судэш Аман:
- Падазраванага нядаўна выпусцілі з турмы, дзе ён адбываў тэрмін за дзейнасць, звязаную з ісламскім тэрарызмам. Мы ўпэўненыя, што напад, які мы спынілі, быў зроблены ў адзіночку. Антытэрарысты даследуюць гэтае здарэнне.
Паліцыя назірала за Судэшам Аманам. Гэта, аднак, не дапамагло пазбегнуць учорашняга здарэння ў Лондане. Прэм’ер Барыс Джонсан заявіў, што ўрад абвесціць прапановы змен кантролю над асуджанымі за тэрарызм людзьмі.
ав