Беларуская Служба

Праз 100 дзён ў Рым з Польшчы прыбудзе Нацыянальная пілігрымка

07.02.2020 14:24
17 траўня на пляцы святога Пятра папа Францішак адправіць святую імшу ў сотую гадавіну народзін святога Яна Паўла ІІ.
Ян Павал ІІ у Гэмбажэве пад Гнезнам падчас першай пілігрымкі ў ПольшчыNarodowe Archiwum Cyfrowe

Праз 100 дзён, 17 траўня, на пляцы святога Пятра ў Рыме папа Францішак адправіць Cвятую імшу ў сотую гадавіну народзін святога Яна Паўла ІІ. З гэтай нагоды ў Рым з Польшчы прыбудзе Нацыянальная пілігрымка.

Амбасадар Польшчы ў Ватыкане Януш Катаньскі заклікае, каб даказаць памяць пра Яна Паўла ІІ:

- Будуць італьянцы. Італьянцы кахаюць свайго папу. Але гэта папа не толькі італьянцаў. Гэта таксама наш папа, палякаў. Канешне, усіх каталікоў, але ці найбольш не наш? Давайце пра яго памятаць. Давайце дамо доказ нашай памяці, вернасці і любові. Давайце не будзем саромецца, што мы кахаем Яна Паўла ІІ. Ён быў адным з самых выбітных у польскім родзе.

17 траўня ў Рым паедзе прэзідэнт Анджэй Дуда і многія польскія біскупы.

ав