Беларуская Служба

Прэм’ер Украіны Аляксей Ганчарук падаў у адстаўку

04.03.2020 14:11
Украінскія СМІ пішуць, што змены ва ўрадзе будуць таксама тычыцца іншых міністэрстваў, між іншым, фінансаў, абароны і замежных спраў.
Аляксей Ганчарук PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

На паседжанні фракцыі кіруючай партыі «Слуга народу» з удзелам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага прынятае рашэнне, што месца Аляксея Ганчарука зойме віцэ-прэм’ер Дзяніс Шмыгаль. Украінскія СМІ пішуць, што змены ва ўрадзе будуць таксама тычыцца іншых міністэрстваў, між іншым, фінансаў, абароны і замежных спраў.

«Украінская праўда» піша, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі правёў першую сістэмную змену ўлады праз 10 месяцаў ад пачатку прэзідэнцкага тэрміну. Паводле выдання, ён нарэшце «зразумеў, што новыя, але часта выпадковыя людзі ва ўладзе не спраўляюцца з выклікамі, якія стаяць перад краінай». Паводле газеты, змены ва ўрадзе адбываюцца і для таго, каб адхіліць ад улады людзей, звязаных з былым кіраўніком бюро прэзідэнта Андрэем Богданам.

ав