Беларуская Служба

У Бельгіі расце колькасць эўтаназій

09.03.2020 11:23
У першым у гісторыі працэсе ад часу легалізацыі эўтаназіі ў Бельгіі лекары былі апраўданыя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePhoto: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Абаронцы жыцця заклікаюць памяняць заканадаўства. Дыскусію выклікала справа 38-гадовай Тайны Ніс. Лекары, якія правялі эўтаназію, былі абвінавачаныя ў парушэнні закону і ў атручанні жанчыны.

Сям’я лічыць, што жанчына была здаровая, але мела расстройства пасля расставання з партнёрам. У першым у гісторыі працэсе ад часу легалізацыі эўтаназіі ў Бельгіі лекары былі апраўданыя. Сям’я падала апеляцыю.

Родныя Тайны Ніс кажуць, што не могуць пагадзіцца з гэтым прысудам. Яны аргументуюць, што лекары не ўзялі пад увагу іншыя формы лячэння, што прадугледжвае закон, што медыкі сфальсіфікавалі гісторыю хваробы 38-годкі, і што эўтаназію правялі без патрэбнай павагі.

Сям’я і абаронцы жыцця ў Бельгіі заклікалі таксама памяняць законы. Яны кажуць, што няма кантролю над правядзеннем эўтаназій, што ствараюцца магчымасці для злоўжыванняў, што рашэнні аб забранні жыцця прымаюцца празмерна лёгка.

ав