Беларуская Служба

Чэхія супрацьстаіць ціску Кітая

12.03.2020 11:43
Аднак, прапанаваныя кіраўніком Сенату Мілашам Вістрчылам захады, якія маглі б прывесці да змены кітайскага амбасдара, не былі прынятыя. 
Most Karola nocą
Most Karola nocąWikipediaCC/Mohylek

Кіраўнікі выканаўчай і заканадаўчай улады Чэхіі абураныя ціскам КНР, яны асудзілі пагрозы з боку Пекіна. Гэта рэакцыя на пагрозлівы ліст кітайскага амбасадара ў сувязі з запланаванай паездкай чэшскіх сенатараў на Тайвань. Адзначаецца, што Чэхія мае права на самастойныя рашэнні ў замежнай палітыцы.

Прэзідэнт Мілаш Земан, прэм'ер-міністр Андрэй Бабіш і старшыня Палаты дэпутатаў Радэк Вондрачэк (Radek Vondráček) рэгулярна сустракаюцца для каардынацыі дзеянняў у знешняй палітыцы. У сераду ўпершыню на сустрэчы прысутнічаў старшыня Сената Мілаш Вістрчыл (Miloš Vystrčil), які ўступіў на пасаду пасля раптоўнай смерці яго папярэдніка Яраслава Куберы.

Акрамя агульнай заявы аб недапушчальнасці ціску з боку кітайскага амбасадар, чэшскія ўрадоўцы не прыйшлі да агульнага меркавання. Прапанаваныя кіраўніком Сенату Мілашам Вістрчылам захады, якія маглі б прывесці да змены кітайскага амбасдара, не былі прынятыя. Таксама засталося не вырашаным пытанне аб магчымай паездцы сенатараў на Тайвань. Менавіта гэта паездка выклікала цяперашні крызіс у адносінах паміж Прагай і Пекінам.

У Пекін на саміт 17 краінаў Еўропы і Кітая ў красавіку гэтага года павінен адправіцца прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан. Палітык заявіў, што па вяртанні ён аправіцца на двухтыднёвы каранцін. Сутыкнуўшыся з распаўсюджваннем новага каронавіруса, палітыкі заявілі аб абмежаванні замежных паездак.

IAR/эж