Беларуская Служба

Google распрацоўвае сайт для самадыягностыкі каранавіруса

14.03.2020 12:53
Віцэ-прэзідэнт Майк Пенс заявіў, што новы сайт будзе прадстаўлены ўжо ўвечары 15 сакавіка.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Sirirat

Амерыканская інтэрнэт-карпарацыя Google паведаміла аб стварэнні сайта, на якім карыстальнікі змогуць самастойна праверыць наяўнасць у сябе сімптомаў новага каранавіруса COVID-19, а таксама ацаніць верагоднасць захворвання і неабходнасць правядзення медычнага тэсту. Звязаная з Google кампанія Verily Life Sciences знаходзіцца «на ранняй стадыі распрацоўкі», паведаміў інтэрнэт-гігант у пятніцу, 13 сакавіка.

На першым этапе сайт будзе праходзіць тэставанне ў Сан-Францыска і бліжэйшых гарадах, затым праект будзе распаўсюджаны і на іншыя рэгіёны.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў аб стварэнні сайта кампаніяй Google сумесна з вялікай камандай распрацоўшчыкаў. У сваю чаргу віцэ-прэзідэнт Майк Пенс заявіў, што новы сайт будзе прадстаўлены ўжо ўвечары 15 сакавіка.

З пачатку ўспышкі ў кітайскай правінцыі Хубэй у канцы 2019 года каранавірус выяўлены ў 146 краінах і тэрыторыях. У свеце афіцыйна пацверджаны амаль 146 000 выпадкаў заражэння, больш за 5400 чалавек памерлі, 72,5 тысячы хворых вылечыліся.

Пры гэтым амаль 81 тысяч выпадкаў захворвання і больш за 3000 смяротных выпадкаў прыпадае на КНР. У Еўропе эпіцэнтрам каронавіруса стала Італія, у якой налічваецца каля 18 тысяч выпадкаў захворвання, 1266 чалавек памерлі.

У ЗША з пачатку ўспышкі выяўлена 2329 інфікаваных, 50 пацыентаў памерлі. 13 сакавіка Трамп на фоне рэзкага росту колькасці хворых увёў рэжым надзвычайнага становішча і паабяцаў вылучыць на барацьбу з каранавірусам 50 мільярдаў долараў. СААЗ афіцыйна прызнаў пандэмію краанваіруса ў свеце.

паводле dw.com/эж