Кішынёў адмовілася ад расійскага крэдыту ў памеры 200 млн. еўра. Канстытуцыйны суд Малдовы на пасяджэнні 7 траўня падтрымаў запыт дэпутатаў ад апазіцыйных партый аб пераглядзе некаторых палажэнняў крэдытнага пагаднення альбо яго ануляванне. Дэпутаты з групы PRO-Moldova, партый «Дзеянне і салідарнасць» і « Годнасць і праўда», якія падалі пазоў у КС, лічаць дакумент палітычным і «небяспечным для краіны».
Асноўныя прэтэнзіі апазіцыі да Пагаднення аб расійскім крэдыце звязаныя з яго ўмовамі, у прыватнасці, згодна з якімі ўраду прыйдзецца ўзяць на сябе даўгі малдаўскіх кампаніяў перад расійскімі банкамі.
Яшчэ адна прэтэнзія апазіцыі звязаная з тэрмінамі паступлення ў Малдову расійскіх грошай. Паводле дамовы, першыя 100 мільёнаў павінны паступіць ужо ў траўні. Другі транш, па просьбе малдаўскага боку, запланаваны на кастрычнік. Апазіцыйныя дэпутаты звязваюць гэта з надыходзячымі восенню прэзідэнцкімі выбарамі, на якіх будзе балатавацца і цяперашні прарасійскі прэзідэнт Ігар Дадон.
Між тым ва ўрадзе лічаць, што ніякага рызыку расійскі крэдыт не нясе. У Мінфіне сцвярджаюць, што Малдова павінна будзе вярнуць РФ толькі тую суму, якая пазначаная ў дамове – 221 млн.еўра цягам 10 гадоў. Да таго ж, малдаўская бок папрасіў расіян перанесці другі транш на восень, каб не плаціць гэтыя паўгода працэнты за ўвесь крэдыт у цэлым.
Паводле слоў прэм'ер-міністра Ёна Кіку, грошы павінны былі пайсці на інфраструктурныя праекты і падтрымку прадпрымальнікаў. «У гэтых умовах выканаўчая ўлада павінна будзе прыйсці ў парламент з адмоўнай карэкціроўкай дзяржбюджэту», – заявіў Кіку на брыфінгу 4 траўня. Дзеянні апазіцыі ён назваў «палітычнымі нападкамі».
6 траўня, старшыня КС Малдовы Дамніка Манолэ звярнулася ў Венецыянскую камісію, Рада Еўропы і Еўрапарламент, а таксама да акрэдытаваных у Малдавіі дыпмісій са скаргай на ціск з боку палітыкаў. Яна запэўніла, што нягледзячы ні на што «суддзі будуць дзейнічаць незалежна і ў адпаведнасці з законам». Рашэнне КС аб ануляванні расійскага крэдыту абскарджанню не падлягае.
паводле dw.com/эж