Жыхары Ганконгу, нягледзячы на забарону сходаў, выданага паліцыяй, ноччу ўшанавалі памяць ахвяр крывавага разгону на плошчы Цяньаньмэн 31 год назад.
Некалькі тысяч чалавек прыйшлі ў Парк Вікторыі. Меншыя сходы адбываліся ў розных раёнах гораду. Адбыліся сутычкі з паліцыяй, якая арыштавала некалькі дзясяткаў чалавек.
Самы вялікі сход, у ганконгскім парку Вікторыі, быў на пачатку тыдня забаронены. Афіцыйнай прычынай была эпідэмія. Упершыню за больш як 30 гадоў, па прычыне забароны не адбыліся масавыя дэманстрацыі з нагоды гадавіны. Частка ганконгцаў ушанавала памяць ахвяр, змяшчаючы ў вокнах і на вуліцах знічкі і свечкі, якія зазвычай трымалі ў руках падчас начнога чування ў Парку Вікторыі.
Паводле ўладаў Ганконгу, масавы сход не мог адбыцца па прычыне пандэміі каранавірусу. Паводле дэмакратычнай апазіцыі, пандэмію выкарысталі як нагоду да выдачы ўпершыню ў гісторыі гораду забароны на дэманстрацыю ў гадавіну Цяньаньмэн.
ав