Усяго ў рэгіёне было пацверджана больш за 1,65 мільёна інфекцыяў. Найбольш заражаных у Бразіліі, Перу, Чылі і Мексіцы. У Бразіліі ад COVID-19 загінула больш за 43 000 чалавек, у Мексіцы – больш за 17 000, у Перу – 6 600, у Эквадоры – 3800 і ў Чылі – 3300.
У звязку з эпідэміяй у Лацінскай Амерыцы пачынаецца сурʼёзны эканамічны крызіс, сёлета валавы ўнутраны прадукт (ВУП) зменшыцца на 8 працэнтаў, – прагназуе Эканамічная камісія ААН па Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне(CEPAL). Беднасць у рэгіёне закране яшчэ 30 мільёнаў чалавек, таму эпідэмія можа перарасці тут у харчовы крызіс.
ПР/юл