Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На поўначы Еўропы зафіксаваны павышаны ўзровень радыяцыі

28.06.2020 10:04
Паводле звестак Нацыянальнага інстытуту здароўя і навакольнага асяроддзя Нідэрландаў, крыніца выкідаў радыяцыі знаходзіцца на захадзе Расіі.
Мапа забруджвання Foto: Comprehensive Nuclear-Test-Ban Treaty Organization

У некаторых частках Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі і Расіі зафіксаваны павышаны ўзровень радыяцыі. Пра гэта ў нядзелю, 28 чэрвеня, паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на Арганізацыю Дамовы б усеагульнай забароне ядзерных выпрабаванняў.

На мапе, распаўсюджанай гэтай міжнароднай арганізацыяй, радыеактыўнае пляма ахоплівае паўднёвую траціну Швецыі, паўднёвую палову Фінляндыі, Эстонію, Латвію, а таксама паўночны захад Расіі, у тым ліку Санкт-Пецярбург. У Арганізацыі дамовы аб усеагульнай забароне ядзерных выпрабаванняў адзначылі, што такі ўзровень радыяцыі не нясе небяспекі чалавеку.

Выканаўчы сакратар арганізацыі Ласіна Зэбра адзначыў, што з высокай доляй верагоднасці зарэгістраваныя выкіды радыяцыі на звязаны з вайсковай дзейнасцю.

Паводле звестак Нацыянальнага інстытуту здароўя і навакольнага асяроддзя Нідэрландаў, крыніца выкідаў радыяцыі знаходзіцца на захадзе Расіі. У сваю чаргу расійскі канцэрн «Росэнергоатом» зняпраўдзіў верагоднасць здарэння на сваіх АЭС.

dw.com/эж