Беларуская Служба

Міністэрства аховы здароўя Украіны гаворыць пра пэўную стабілізацыю з Covid-19

07.07.2020 09:58
На працягу апошніх сутак дыягназ Covid-19 пастаўлены ў 564 чалавек, 21 хворы памёр.
КіеўPAP/EPA/STEPAN FRANKO

Ва Украіне на працягу апошніх сутак дыягназ Covid-19 пастаўлены ў 564 чалавек, 21 хворы памёр, а 490 выздаравелі – паведаміла ў аўторак украінскае Міністэрства аховы здароўя.

Паводле міністра Максіма Стэпанава, другі дзень запар назіраецца пэўная стабілізацыя. У панядзелак інфармавалася пра 543, у нядзелю – 823, а ў суботу пра 914 заражаных.

Самая вялікая колькасць інфекцый фіксуецца ў Львоўскай вобласці – 144. Агулам з пачатку пандэміі менавіта там выяўлена найбольшую колькасць заражэнняў.

Ва ўкраінскіх шпіталях знаходзіцца 4216 пацыентаў з каранавірусам, а 106 з іх падключаныя да рэспіратараў. Агулам з пачатку пандэміі ў гэтай краіне SARS-CoV-2 заразіліся 49 607 чалавек, 1283 памерлі.

ав