Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрапейскі суд узмацняе ціск на Польшчу ў сувязі з рэформай судовай сістэмы

05.08.2020 09:56
«З 2007 года незалежнасць польскіх судоў – і такім чынам права на сумленнае судовае разбіральніцтва – знаходзяцца пад усё большым ціскам».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneŁukasz Siekierski/ Shutterstock

Суд у Амстэрдаме звярнуўся да Еўрапейскага суда ў Люксембургу з просьбай растлумачыць, ці могуць фундаментальныя сумневы ў незалежнасці польскай судовай сістэмы стаць падставай для адмовы ў выдачы падазраванага ў Польшчу на падставе еўрапейскага ордэна на арышт. Пра гэта ў сераду, 5 жніўня, паведаміла агенцтва dpa са спасылкай на прадстаўніка суда ў Люксембургу.

«З 2007 года незалежнасць польскіх судоў – і такім чынам права на сумленнае судовае разбіральніцтва – знаходзяцца пад усё большым ціскам», – гаворыцца ў абгрунтаванні суда ў Амстэрдаме.

Падставай служаць сумневы ў тым, ці можна лічыць Польшчу ў поўнай меры прававой дзяржавай. Апошняе з'яўляецца адлюстраваннем прэтэнзіяў Бруселю да курсу цяперашняга кансерватыўнага ўрадам краіны ў галіне рэфармавання судовай сістэмы.

У снежні 2019 года Еўрапейскі суд пастанавіў, што польскі закон 2017 года аб адстаўцы суддзяў і пракурораў парушае правілы ЕЗ, бо можа дазволіць міністру юстыцыі Польшчы адвольна адхіляць суддзяў ад працы. Дыскусія аб вяршэнстве закона даўно ўскладняе адносіны паміж Бруселем і ўрадам у Варшаве, які ўзначальвае кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць» пад старшынствам Яраслава Качыньскага.

dw.com/эж