За апошні дзень у нашых суседзяў было пацверджана 37 новых інфекцый. Апошні раз такое высокае сутачнае павелічэнне колькасці хворых было зафіксавана ў Літве ў траўні.
Большасць выпадкаў новых заражэнняў каранавіруса зарэгістравана ў Каўнасе. Некаторыя звязаныя з ужо існуючай успышкай патагена ў мясцовай транспартнай кампаніі. Астатнія інфекцыі былі выяўлены, між іншым, сярод людзей, якія нядаўна вярнуліся ў Літву з Мальты, Польшчы, Мексікі і Германіі.
У апошнія дні літоўцы выяўляюць усё большую колькасць новых выпадкаў COVID-19. Прэзідэнт Гітанас Наўседа і яго сям'я з учора знаходзяцца ў часовай ізаляцыі. Высветлілася, што адзін з супрацоўнікаў прэзідэнцкай адміністрацыі меў кантакт з чалавекам, які, магчыма, быў заражаны вірусам SARS-Cov2.
Вірус быў выяўлены таксама ў дырэктара Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета Ёнаса Сакалаўскаса. Па гэтай прычыне ўстанова прыпыніла сваю дзейнасць і адмяніла запланаваныя прэмʼеры.
У Літве дагэтуль пацверджана 2231 выпадак каранавіруса. 1668 чалавек выздаравелі, 81 чалавек памёр.
З панядзелка літоўцы ўводзяць патрабаванне чатырнаццаці дзённага карантыну для людзей, якія прыязджаюць у іх краіну, сярод іншых з Польшчы.
яс