Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амерыканскі прэзідэнт занепакоены сітуацыяй у Беларусі

18.08.2020 16:51
Дональд Трамп паведаміў, што будзе абмяркоўваць з Расіяй стан дэмакратыі ў Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/TANNEN MAURY Dostawca: PAP/EPA

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што будзе гаварыць з расійскім прэзідэнтам пра сітуацыю ў Беларусі.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта Польскага радыё ў Вашынгтоне, амерыканскі лідар высока ацаніў мірны характар акцый пратэсту ў Беларусі, супрацьпастаўляючы іх таму, што адбываюцца ў ЗША, асабліва ў Портлендзе.

Дональд Трамп выказаў падтрымку дэмакратыі і падкрэсліў, што «не здаецца, каб у Беларусі было шмат дэмакратыі».

юл