Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва рыхтуе адмысловыя візы для беларусаў

08.09.2020 09:18
Гэта будзе прапанова для беларусаў, якія хочуць з'ехаць у Літву, але не хочуць прасіць палітычнага прытулку.
Беларускі пашпартBy User: Ліцьвін - Own work, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7725233

Улады Літвы ўзгадняюць дакумент, які дазволіць выдаваць спецыяльныя візы ў пасольстве краіны ў Мінску, тэрмін іх дзеяння складзе да шасці месяцаў, паведамляюць naviny.by.

Як паведаміў кіраўнік Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайтэ, асноўныя моманты новаўвядзення знаходзяцца ў стадыі абмеркавання МУС і МЗС.

«На працягу некалькіх дзён усё павінна праясніцца, – сказала чыноўніца. – Гэта было б спрашчэнне парадку, паколькі ўжываліся б мінімальныя патрабаванні, але гэта дапамагло б беларусам, якія хочуць з'ехаць у Літву, але не хочуць прасіць палітычнага прытулку, атрымаць дакумент у самыя кароткія тэрміны».

Паводле яе слоў, піша DELFI, тэрмін у шэсць месяцаў быў абраны з улікам «далейшых сацыяльных наступстваў». «Людзі павінны знайсці нейкую крыніцу для пражывання ў краіне. Рэальна на працягу паўгода яны павінны знайсці іншы спосаб легальна застацца ў Літве, то бок звярнуцца за нацыянальнай візай ці відам на жыхарства», – падкрэсліла Гудзінскайтэ.

ав