Нягледзячы на трывожны рост колькасці інфекцый у Францыі, другой хвалі эпідэміі каранавіруса можна пазбегнуць – заявіў у аўторак міністр аховы здароўя Аліўе Веран. Ён паінфармаваў, што Навуковая рада ўрада падтрымлівае скарачэнне двухтыднёвага каранціну.
«Хуткасць перадачы віруса складае 1,2, што значна ніжэй, чым вясной, калі было 3,2-3,4. Вірус распаўсюджваецца павольней, хаця ўсё яшчэ цыркулюе», – дадаў Веран.
У панядзелак французскае Міністэрства аховы здароўя заявіла, што за мінулыя суткі колькасць інфекцый павялічылася на 4 203. Гэта значна менш у параўнанні з папярэднімі трыма днямі, калі міністэрства паведамляла пра больш за 7000 новых інфекцый штодня.
Францыя павінна праяўляць пільнасць, паколькі ў бліжэйшыя два тыдні ўсё больш людзей апынецца ў рэанімацыі з-за павелічэння колькасці інфекцый у апошнія дні, заявіў Веран у суботу.
Надалей чатыры рэгіёны – Іль-дэ-Франс, Гранд-Эст, Овернь-Рона-Альпы і Верхняя Гаронна – складаюць больш за 67% шпіталізаваных пацыентаў з Covid-19 у Францыі.
ав