Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзяржсакратар ЗША занепакоены выкраданнямі актывістаў у Беларусі

09.09.2020 07:45
Майк Пампеа: ЗША разглядаюць санкцыі супраць людзей, якія маюць дачыненне да парушэння правоў чалавека.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў пра магчымасць увядзення санкцый супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў, адказных за парушэнне правоў чалавека. Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі выказаў занепакоенасць інфармацыяй пра выкраданні лідараў беларускай апазіцыі і спробамі выслаць з краіны лідараў апазіцыі, у тым ліку члена Каардынацыйнага савета Марыю Калеснікаву.

«Мы выказваем сваё захапленне мужнасцю спадарыні Калеснікавай і беларускага народа за мірны акцэнт на права абіраць лідараў сваёй краіны на свабодных і дэмакратычных выбарах ва ўмовах неабгрунтаванага гвалту і рэпрэсій з боку беларускіх уладаў», - чытаем у заяве, размешчанай на сайце Дзярждэпартамента.

Майк Пампеа паведаміў, што ў каардынацыі з саюзнікамі ЗША разглядаюць санкцыі супраць людзей, якія маюць дачыненне да парушэння правоў чалавека і рэпрэсій у Беларусі.

аз