Штаб-кватэра Паўночнаатлантычнага альянсу ў БруселіVon Senior Master Sgt. Adrian Cadiz - Secretary of defense visits NATO, Gemeinfrei, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=47394716
НАТА адзначыць 40-годдзе стварэння Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюза «Салідарнасць» (NSZZ «Салідарнасць»). Помнік у выглядзе лагатыпа польскага прафсаюза будзе адкрыты перад штаб-кватэрай Паўночнаатлантычнага альянсу ў Бруселі. У цырымоніі прымуць удзел намеснік генеральнага сакратара НАТА Мірча Дан Джаана, пасол Польшчы ў НАТA Томаш Шаткоўскі і паслы дзяржаў-членаў альянсу.
Помнік «Салідарнасці» будзе адным з нешматлікіх буйных мастацкіх аб’ектаў перад штаб-кватэрай альянсу ў Бруселі. Некалькі гадоў таму тут былі ўсталяваныя два бетонныя блокі Берлінскай сцяны і помнік, прысвечаны тэрактам 11 верасня ў ЗША.
«Паўночнаатлантычны альянс памятае пра 40-ю гадавіну жнівеньскіх пагадненняў. «Салідарнасць» - гэта натхненне для ўсіх, хто хоча свабоды»», - напісала ў Твітэры прэс-сакратар НАТА Аана Лунджэску. Сёння ў штаб-кватэры НАТА таксама будзе адкрытая выстава пра гісторыю «Салідарнасць».
аз