Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕС прадоўжыць санкцыі за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны

09.09.2020 14:02
Нагадваем, санкцыі былі ўведзены Еўрапейскім Саюзам у сакавіку 2014 года.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паслы краін ЕС пагадзіліся падоўжыць на паўгода санкцыі за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, неафіцыйна даведалася ў Бруселі Польскае радыё. Згаданае рашэнне павінны яшчэ ўхваліць міністры дзяржаў-членаў ЕС.

У „чорны спіс” Еўрасаюза былі ўнесеныя 175 чалавек і 44 кампаніі. Падаўжэнне санкцый азначае, што сепаратыстам з Крыма, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны, а таксама расійскім палітыкам і вайскоўцам будзе забаронены ўезд у ЕС да паловы сакавіка. Іх фінансавыя актывы ў Еўропе застануцца заблакаванымі. Гэта тычыцца таксама актываў 44 кампаній, якія падтрымлівалі расійскую агрэсію ва Украіне.

Санкцыі былі ўведзены Еўрапейскім Саюзам у сакавіку 2014 года.

аз