Былы прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заклікаў пашырыць санкцыі супраць Расіі ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Ён таксама перасцярог ад «расійскага імперыялізму».
«Пуціна трэба спыніць. Ён разумее выключна санкцыі, таксама з пункту гледжання газу. Нам трэба пашырыць эканамічныя санкцыі», - заявіў былы прэзідэнт Францыі ў інтэрв'ю BFM TV.
Франсуа Аланд дадаў, што Уладзімір Пуцін разумее толькі сілавое супрацьстаянне, якім сам карыстаецца па меры магчымасці. «Мы бачым гэта ў выпадку Беларусі, якая заўтра можа стаць здабычай Расіі, як гэта адбылося з часткай Украіны», - сказаў Франсуа Аланд.
Палітык таксама раскрытыкаваў Еўрапейскі Саюз за адсутнасць аднагалосся па гэтай справе. Па словах былога прэзідэнта Францыі, «Еўропа павінна разумець, што мае справу з расійскім імперыялізмам».
аз