Літоўскі парламент заклікаў міжнародную супольнасць не дапусціць умяшання Расіі ў справы Беларусі. Адпаведная рэзалюцыя была аднагалосна прынятая літоўскімі парламентарыямі 10 верасня – за яе прагаласаваў 91 дэпутат. Пра гэта паведамляе партал naviny.media.
Сейм заклікаў міжнародную супольнасці падтрымаць патрабаванне «абранага беларускага лідара Святланы Ціханоўскі і створанага па яе ініцыятыве Каардынацыйнага савета аб правядзенні новых, празрыстых і дэмакратычных выбараў».
«Любыя дзеянні нелегітымнага беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі ва ўнутранай і знешняй палітыцы, накіраваныя на легітымізацыю яго кіравання і заключэнне новых міжнародных пагадненняў з Расіяй, якія абмяжоўваюць суверэнітэт беларускага народа, з'яўляюцца злачынствам супраць яго народа, адпаведна не могуць быць прызнаныя міжнароднай супольнасцю», – гаворыцца ў рэзалюцыі.
У выпадку, калі Расія будзе ўмешвацца ва ўнутраную і знешнюю палітыку Беларусі і спрабаваць «абмежаваць суверэнітэт краіны супраць волі беларускага народа», рэзалюцыя заклікае прымяніць дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расіі, а таксама «прадстаўнікоў беларускага рэжыму».
Літоўскі Сейм таксама заклікаў міжнародную супольнасць «прапанаваць беларускаму народу і яго законным прадстаўнікам палітычную, эканамічную, фінансавую падтрымку, спрашчэнне візавага рэжыму і іншую дапамогу ў выпадку правядзення новых празрыстых і дэмакратычных выбараў у краіне».
вс