Паводле даследаванняў Даследчага цэнтра П'ю, падтрымка доступу да абортаў знаходзіцца на ўзроўні 61 працэнту. Гэта найбольш за апошнія дзесяцігоддзі. З-за настрояў грамадскасці пазіцыю памянялі як рэспубліканцамі, узмацніўшы рыторыку супраць абортаў, так і дэмакраты, адкрыта кажучы пра сваю падтрымку даступнасці працэдуры.
Адміністрацыя Трампа нязменна імкнецца зрабіць больш жорсткім закон аб абортах, а сам прэзідэнт не хавае сваіх намераў замяніць суддзяў кансерватарамі, праціўнікамі абортаў. Ён паабяцаў гэта ў 2016 годзе і за чатыры гады свайго прэзідэнцтва ён ужо замяніў многіх федэральных суддзяў тымі, хто падтрымлівае рух за жыццё. Ён таксама прызначыў двух такіх суддзяў у Вярхоўны суд.
Былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн адкрыта выступае за права жанчыны прымаць рашэнне. Сам ён супраць абортаў, але лічыць, што ў большасці выпадкаў гэта павінна быць законна.
Для выбаршчыкаў важным крытэрыем галасавання зʼяўляецца падыход кандыдатаў да праблемы спынення цяжарнасці. Жнівеньскае даследаванне Даследчага цэнтра Пʼю паказвае, што 46 працэнтаў патэнцыйных выбаршчыкаў Трампа і 35 адсоткаў выбаршчыкаў Байдэна будуць улічваць свае погляды і змены ў заканадаўстве, якія кандыдаты прапануюць у сувязі з гэтым. Даследаванні паказваюць, што гэта будзе «вельмі важным фактарам» пры прыняцці рашэнняў.
ав