Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінскае Міністэрства замежных спраў накіравала ноту ў МЗС Беларусі

12.09.2020 08:31
Беларускія памежнікі праверылі аўтамабіль украінскага пасла, які вяртаўся з радзімы ў Беларусь.
K      .
Kіраўнік украінскага Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Кулеба. PAP/EPA/JOSE SENA GOULAO

Беларускія памежнікі праверылі аўтамабіль украінскага пасла, які вяртаўся з радзімы на дыпламатычную місію ў Беларусі. Украінскі дыпламат ацаніў гэта як парушэнне міжнароднага права, у прыватнасці Венскай канвенцыі, якая прадугледжвае недатыкальнасць маёмасці і транспарту дыпламатаў.

Украінскае Міністэрства замежных спраў накіравала ноту па гэтай справе ў Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся на памежным пераходзе паміж Украінай і Беларуссю ў Новай Гуце. Пасла Украіны Ігара Кізіма папрасілі адкрыць для праверкі багажнік аўтамабіля, на якім ён ехаў.

11 верасня Памежны камітэт Беларусі апублікаваў відэа праверкі машыны украінакага амбасадара, на якім ён папярэджвае памежнікаў, што іх дзеянні парушаюць Венскую канвенцыю.

Прадстаўнікі ўкраінскага Міністэрства замежных спраў ацанілі дзеянні беларускага боку як непрыязны крок.

Нагадваем, у канцы жніўня кіраўнік украінскага Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Кулеба заявіў, што ўкраінскія ўлады прыпынілі кантакты з беларускімі ўладамі ў сувязі з напружанай палітычнай сітуацыяй у краіне і рэпрэсіямі беларускіх уладаў супраць грамадства.

аз